Галоўны рэдактар расійскага агенцтва "ПРИМА-news" арыштаваны на 15 сутак


Галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва ПРИМА-news, аглядальнік "Новой газеты" Аляксандр Падрабінек арыштаваны на 15 сутак.

Галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва ПРИМА-news, аглядальнік "Новой газеты" Аляксандр Падрабінек арыштаваны на 15 сутак. Такое рашэнне прыняў 27 сакавіка суд Савецкага раёна г. Мінска, - паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна". На сайце агенцтва (http://www.prima-news.ru) паведамляецца, што ў прадастаўленні адваката Аляксандру Падрабінеку адмовілі. На судзе не было прадстаўнікоў расійскай амбасады.

Якое адміністратыўнае правапарушэнне інкрымінавалі А. Падрабінеку - пакуль невядома. Па звестках агенцтва, да суда сп. Падрабінек знаходзіўся ў прымальніку-размеркавальніку на вул. Прылукскай (25 сакавіка журналіст выйшаў адтуль на сувязь з рэдакцыяй).
Нагадаем, што журналістка Таццяна Снітко, затрыманая ўначы з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы, таксама з'яўлялася карэспандэнтам ПРИМА-news.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"