Павел Шарамет - у 2-м клінічным шпіталі
Як толькі што паведаміў рэсурсу www.belaruspartisan.org Павел Шарамет, ён знаходзіцца ў 2-м клінічным шпіталі Мінска пад канвоем. Побач з палатай чацвёра чалавек - двое ў форме і двое ў цывільным. Ён паведаміў, што яго пасадзілі ў машыну, надзелі кайданкі і завязалі твар. У машыне яго збілі і пагражалі вывезці ў лес. В машыне Паўла збілі і пагражалі вывезці за горад, у лес, але пасля завезлі ў Цэнтральны РАУС, дзе яго дапытвалі оперупаўнаважаныя Строганаў і Баравікоўскі. Па словах Паўла, яго звінавачваюць у брыдкаслоўі і знявазе супрацоўнікаў міліцыі. Усе дакументы і грошы ў журналіста забралі.
П. Шарамета затрымалі на вул. Леніна ў Мінску пад час акцыі з нагоды Дня Волі. Да журналіста падышлі невядомыя людзі ў цывільным, назваліся прадстаўнікамі крымінальнага вышуку і пасадзілі яго ў машыну белага колеру з нумарамі 12-72 МН.
Карэспандэнт БелаПАН, які знаходзіўся сярод дэманстрантаў, паведаміў, што, па непацверджаных дадзеных, у раёне ГУМа быў моцна збіты амерыканскі журналіст. Яго імя і далейшы лёс пакуль невядомыя.
Дагэтуль няма інфармацыі пра месцазнаходжанне затрыманых уначы з 23 на 24 сакавіка журналістаў Таццяны Снітко, Таццяны Ванінай і Вадзіма Казначэева. Як паведаміў сайт АГП (www.ucpb.org), Вадзім Казначэеў усю ноч перадаваў інфармацыю для сайту з намётавага гарадка. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі АМАП перад пачаткам "зачысткі" прапанавалі журналістам пакінуць лагер, сп. Казначэеў заставаўся з мітынгоўцамі і да апошняга моманту перадаваў інфармацыю.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"