А.Пісальніка асудзілі на 12 сутак
Гродзенскі журналіст Анджэй Пісальнік асуджаны на 12 сутак адміністратыўнага арышту.
Гродзенскі журналіст Анджэй Пісальнік асуджаны на 12 сутак адміністратыўнага арышту. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 167-1 КоАП). А. Пісальніка затрымалі 20 сакавіка - у той жа дзень, калі ён выйшаў на волю пасля 5-і сутак арышту нібыта за дробнае хуліганства. Журналіст скіроўваўся ў цэнтр Гродна на акцыю пратэсту супраць афіцыйна абвешчаных вынікаў выбараў, аднак акцыі не адбылося.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"