Зноў блакаваны шэраг Інтэрнэт-сайтаў


20 сакавіка зноў знік доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, якія былі заблакаваныя ў дзень выбараў і часова аднавілі працу сёння.

20 сакавіка зноў знік доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, якія былі заблакаваныя ў дзень выбараў і часова аднавілі працу сёння. Асноўнымі прычынамі адсутнасці доступу да шэрагу сайтаў спецыялісты называюць не толькі блакаванне IP і DOS-атакі, але і фільтрацыя трафіку, што дазваляе замарудзіць працу для беларускіх карыстальнікаў, а таксама перахопліваць паролі ад сайтаў.

У дзень выбараў не працаваў сайт кандыдата А. Мілінкевіча www.milinkevich.org, Зараз сайт адкрываецца, але апошняя інфармацыя на ім датаваныя 18-м сакавіка. "Люстэрка" сайту, на якім інфармацыя абнаўляецца аператыўна, знаходзіцца па адрасе www.svaboda.info.
Практычна ўвесь дзень 19 сакавіка па звычайным адрасе (www.charter97.org) быў недаступны сайт "Хартыі-97", і нават прапанаваныя наведнікам "люстэркі" сайту (http://charter97.skaryna.net, http://www.charter97.hlam.to, http://news97.com) у другой палове дня перасталі адкрывацца. Сёння раніцай сайт працаваў, але пасля 11.00 сітуацыя паўтарылася.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ тэхнічны спецыяліст Радыё "Свабода", які дапамагае працаваць карэспандэнтам мінскага бюро, сайт www.svaboda.org таксама 19 сакавіка падвяргаўся DOS-атакам 3 альбо 4 разы. Акрамя гэтага, са словаў спецыяліста, для некаторых рэсурсаў (у тым ліку і "Свабоды") у гэты дзень быў абмежаваны трафік. Сайт аднавіў працу сёння ўначы.
18-19 сакавіка сакавіка не адказваў на запыты сайт газеты "Наша ніва" (www.nn.by), (20 сакавіка доступ з'явіўся). Не працаваў у дзень выбараў сайт www.zubr-belarus.com, практычна недаступныя былі інфармацыйныя рэсурсы БелаПАН: www.belapan.com и www.naviny.by.
Сярод недаступных альбо цяжкадаступных у дзень выбараў сайтаў трапілі таксама ucpb.org - сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі (20 сакавіка доступ з'явіўся), livejournal.com (папулярны ў Беларусі сервіс інтэрнэт-дзённікаў), leader.ru - сайт са спісам проксі-сервераў (ён указваўся ўсімі беларускімі грамадска-палітычнымі сайтамі ў якасці спісу проксі).

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"