Трое сутак арышту для А. Шантаровіча
Затрыманы ўчора ў Ваўкавыску рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч асуджаны на трое сутак адміністратыўнага арышту і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ваўкавысскага РУУС.
Затрыманы ўчора ў Ваўкавыску рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч асуджаны на трое сутак адміністратыўнага арышту і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ваўкавысскага РУУС.
Як паведаміў калегам затрыманага дзяжурны РУУС, раніцай суд Ваўкавысскага раёна вынес рашэнне аб адміністратыўным арышце за дробнае хуліганства - нецэнзурную лаянку на адрас начальніка аддзелу Смаргонскага РУУС.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"