БАЖ прэзентаваў чарговую справаздачу на тэму "Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. у беларускіх медыях"


Сёння ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" адбылася прэзентацыя 4-й справадачы па маніторынгу СМІ "Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. у беларускіх медыях" (перыяд з 21 лютага па 5 сакавіка).

Сярод галоўных высноваў, да якіх прыйшлі маніторцы:
-У гэты перыяд, нягледзячы на тое, што ўсе кандыдаты фармальна мелі аднолькавы час і месца, дзяржаўныя электронныя і друкаваныя СМІ, асвятляючы дзейнасць і перадвыбарчую праграму толькі аднаго кандыдата, парушылі тым самым прынцып роўных магчымасцяў вядзення перадвыбарчай агітацыі.
- З прычыны нязручнага часу трансляцыі запісу выступаў альтэрнатыўных кандыдатаў па телебачанні і на радыё значная колькасць выбаршчыкаў не мелі рэальнай магчымасці пазнаёміцца з іх перадвыбарчымі праграмамі. Да таго ж, выступы кандыдатаў не анансаваліся, і шмат хто з выбаршчыкаў не ведаў пра іх выступы.
- Дзяржаўныя электронныя і друкаваныя медыі фактычна "працавалі" на карысць толькі аднаго кандыдата, рэпрэзентуючы яго станоўча ці надзвычай станоўча. Астатнія кандыдаты характарызаваліся пераважна негатыўна ці ніяк не характарызаваліся.

Багатая лічбамі фактура і падрабязны расповед пра асаблівасці гэтага перыяду можна прачытаць у Бюлетэні №4 (рубрыка "Выбар-2006").

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"