Запіс тэлевыступу А. Казуліна, магчыма, будзе адцэнзураваны, - лічыць яго прэс-сакратар


Прэсавы сакратар кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна Ніна Шыдлоўская не выключае, што запіс яго тэлевыступу, які павінен дэманстравацца на Першым нацыянальным тэлеканале ўвечары 2 сакавіка, можа быць адцэнзураваны.

Як паведаміла Н. Шыдлоўская агенцтву БелаПАН, сёння яна ездзіла ўзгадняць запіс выступу А. Казуліна на БТ, дзе ёй заявілі, што некаторыя звесткі, распаўсюджаныя Казуліным, не адпавядаюць рэчаіснасці, а некаторыя - зневажаюць гонар і годнасць грамадзян Беларусі (у прыватнасці, Віктара Лукашэнкі і Дзмітрыя Лукашэнкі). Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні можа быць ЦВК, куды яна мае намер звярнуцца. У той жа час, Н. Шыдлоўскае семняецца, што Цэнтравыбаркам прыме рашэнне на карысць кандыдата. "Верагодна, на тэлебачанні выражуць тыя моманты выступлення, якія ім не спадабаліся", - лічыць прэс-сакратар А. Казуліна.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"