Намесніка галоўнага рэдактара "Згоды" дапытваюць у КДБ
Намесніка галоўнага рэдактара газеты "Згода" Аляксандра Здвіжкова дапытваюць у КДБ на допыт з нагоды з'яўлення карыкатур на прарока Мухаммеда ў апошнім нумары выдання. Пра гэта паведаміў Радыё "Свабода" рэдактар выдання Аляксей Кароль.
У дзяржаўным камітэце па рэлігіі "Свабодзе" паведамілі, што атрымалі зварот мусульманаў Беларусі ў сувязі з публікацыямі карыкатураў у "Згодзе". Матэрыялы наконт публікацыі былі накіраваныя ў праваахоўныя органы з просьбай даць яе юрыдычную ацэнку.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"