Ператрус у газеце "Згода"


Гэтымі хвілінамі ў кватэры на вул. Першамайскай у Мінску, якую арандуе галоўны рэдактар газеты "Згода" Аляксей Кароль, ідзе ператрус, які, паводле папярэдняй інфармацыі, праводзяць супрацоўнікі КДБ. Гэтую інфармацыю прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пацвердзіў сам галоўны рэдактар. Ён не выключае, што ператрус звязаны са з'яўленнем у апошнім нумары выдання матэрыялу, праілюстраванага карыкатурамі на прарока Мухаммеда.

Нагадаем, што 21 лютага з заявай з нагоды з'яўлення гэтага матэрыялу ў "Згодзе" выступіла прэс-служба Міністэрства замежных спраў РБ, назваўшы публікацыю "правакацыйнай". Паводле МЗС, Міністэрства інфармацыі ўжо накіравала ў пракуратуру матэрыялы па факце перадрукоўкі карыкатур гэтым выданнем.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"