Першае папярэджанне за "дыскрэдытацыю РБ"?
Пракуратура Крупскага раёна 20 студзеня вынесла афіцыйнае папярэджанне дэпутату Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га склікання Андрэю Клімаву аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства. Нагодай для папярэджання стала яго інтэрв'ю інтэрнэт-парталу www.euramost.org пад загалоўкам "Меня часто спрашивают о Милинкевиче". (Тэкст гэтага матэрыялу можна знайсці ТУТ)
Пракуратура палічыла, што Клімаў груба парушыў беларускае заканадаўства, выступаючы ад імя незарэгістраванага руху Андрэя Клімава і заклікаючы да масавых акцый непадпарадкавання, - парадаў БелаПАН. Пракурор Ігар Чэрнель, які падпісаў папярэджанне, падкрэсліў, што Крымінальны Кодэкс прадугледжвае адказнасць за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо за актыўны ўдзел у іх, а таксама за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
А. Клімаў адбывае пакаранне ў пасёлку Крупкі Мінскай вобласці па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска, які 10 чэрвеня 2005 г. асудзіў Кімава на абмежаванне волі тэрмінам 1,5 года. Ён прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 342 КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за арганізацыю ў Мінску 25 сакавіка 2005 г. акцыі пратэсту.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"