Справа Пішчэўскага: сястра нападніка абвінавачвае журналістаў у збіцці
Справа збіцця гомасексуала становіцца яшчэ больш скандальнаю. Адвакатка абвінавачанага заявіла, што збіраецца падаваць у суд на партал Tut.by за тое, што яны апублікавалі выказванні сведак. А таксама дадала, што сястра абвінавачанага зняла пабоі і будзе судзіцца з журналістамі за тое, што яны нібыта яе збілі.
Паводле журналіста Алега Груздзіловіча, сястра Лукашэвіча напала першай.
Інцыдэнт адбыўся ў судзе Цэнтральнага раёну ў Менску. Журналісты прысутнічалі на разглядзе крымінальнай справы супраць Дзмітрыя Лукашэвіча, які збіў Міхаіла Пішчэўскага за ягоную сексуальную арыентацыю. У бойцы хлопцу разбілі галаву, праз што давялося ампутаваць 20 адсоткаў мозгу. Ён некалькі месяцаў прабыў у коме і дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане.
На гэтую ж тэму: