Слуханні на тэму "Замежныя вайскоўцы на нашай зямлі, беларускія вайскоўцы - у "гарачых кропках" у замежжы. Ці патрэбна гэта Беларусі?"

16 снежня 2014 г. (аўторак) у Мінску ў межах кампаніі "Народны рэферэндум" адбудуцца чарговыя грамадскія слуханні на тэму "Замежныя вайскоўцы на нашай зямлі, беларускія вайскоўцы - у "гарачых кропках" у замежжы. Ці патрэбна гэта Беларусі?"

Тэма слуханняў адпавядае аднаму з пытанняў "Народнага рэферэндума": "Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?"

Слуханні ў Мінску будуць ужо сёмым мерапрыемствам на гэтую тэму, праведзеным у межах кампаніі. Папярэднія адбыліся на працягу лістапада - снежня ў Вілейцы, Лунінцы, Жлобіне, Бабруйску, Гродна і Баранавічах.

Экспертамі на слуханнях выступяць: кіраўнік праекту "Belarus Security Blog" Андрэй Паротнікаў і вайсковы аналітык і гісторык, палкоўнік Леанід Спаткай.

Ад кіраўніцтва кампаніі "Народны рэферэндум" чакаецца ўдзел старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, кіраўніка кампаніі "Гавары праўду" Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні БСДП (Г) Аляксея Сігаева.

Мадэратар слуханняў - намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Месца правядзення мерапрыемства: Сядзіба Партыі БНФ (г. Мінск, вул. Чарнышэўскага 3). Пачатак - у 18:00.

Запрашаем да ўдзелу!