Калядныя балі ў Брэсцкай філармоніі

Будзьма разам!
Пачатак: 27.12 (19:00)
Мармуровая зала Брэсцкай філармоніі
(Брэст, вул. Арджанікідзэ 14)

Брэсцкая філармонія працягвае традыцыю праводзіць напярэдадні ўсімі любімых святаў калядныя балі.

У гэтым годзе яны пройдуць 27 і 30 снежня ў мармуровай зале філармоніі. Акрамя танцавальных нумароў (паланэз, вальс, кадрыль, полька, галоп) гасцей балю чакае паказ вячэрніх убораў ад модных дызайнераў, а самых яркіх і творчых чакае конкурс карнавальных касцюмаў.

Пачатак а 19-й гадзіне, дрэс-код - вячэрнія ўборы і маскі.

Для ўсіх, хто набыў квіткі, прадугледжаны бясплатныя рэпетыцыі з 20 снежня.