Пераможцамі журналісцкага конкурсу “Абяры жыццё” сталі Адар’я Гуштын, Уладзімір Хільмановіч і Віктар Федаровіч (ФОТАРЭПАРТАЖ)
У Мінску на канферэнцыі “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі” абвесцілі пераможцаў конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму смяротнага пакарання і перспектывы яго адмены.
У 2014 годзе для ўдзелу ў конкурсе было пададзена больш двух дзясяткаў аналітычных журналісцкіх матэрыялаў. Адметна, што сёлета ў конкурснай праграме ўдзельнічалі не толькі тэкставыя артыкулы, але і аўдыё- ды відэаматэрыялы.
У журы конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі суб’ектаў-партнёраў кампаніі “Несмяротнае пакаранне. Таму што мы людзі” Сяргей Шымавалос (“Міжнародная турэмная рэформа”), Алег Гулак (РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”), Мікалай Матрунчык (Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”), Жанна Літвіна (ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”), а таксама вядомыя беларускія журналісты Святлана Калінкіна і Паўлюк Быкоўскі.
Па выніках галасавання сябраў журы пераможцамі конкурсу сталі:
Трэцяе месца: Віктар Федаровіч (тэкст “Анна Слонимская: наше общество не готово к отмене смертной казни”).
Другое месца: Уладзімір Хільмановіч (тэкст “Права на жыццё”).
Першае месца: Адар’я Гуштын, якая даслала на конкурс ажно чатыры грунтоўных матэрыялы (тэкст “Пакараны смерцю Рыгор Юзапчук, чый стрыечны брат быў расстраляны пяць гадоў таму”).
На гэтую ж тэму: