Аўтарскае права для журналістаў: распачынаем серыю публікацый


Атэставаны юрыст, магістр права Аляксандр Жук распачынае серыю артыкулаў на тэму аўтарскага права ў журналістыцы.

Якімі нарматыўнымі актамі рэгулюецца? На якіх прынцыпах грунтуецца? Якія правы дае і якія абмежаванні накладае? Як атрымаць справядлівае аўтарскае ўзнагароджанне? Як аўтару абараніць свае працы?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні можна будзе знайсці ў серыі публікацый раздзелу “Спецпраекты” на сайце ГА “БАЖ”, а таксама ў рубрыцы “Права і СМІ”. Першы з іх, прысвечаны заканадаўству, даступны ўжо цяпер.