Запрашаем на прэс-канферэнцыю ў офіс ГА "БАЖ"!


Індэкс свабоды медыя краін Усходняга партнёрства: ці паўплывалі падзеі ва Украіне і Азербайджане на месца Беларусі ў рэйтынгу?

На прэс-канферэнцыі будуць прэзентаваныя вынікі даследавання стану медыяў у краінах Усходняга партнёрства за першую палову 2014 года.

Акрамя таго, гаворка пойдзе пра асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца апошнім часам журналісты ў Беларусі – асабліва тыя, што супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ. Прэс-канферэнцыя і прэзентацыя адбудуцца ў офісе ГА “БАЖ” (вул. Камсамольская, 7 – 32) 1 кастрычніка (серада) а 12-й гадзіне.

Індэкс свабоды медыя  ў краінах Усходняга Партнёрства рыхтуецца на падставе апытання медыяэкспертаў у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства: Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Гэтым разам ацэньвалася сітуацыя ў студзені-сакавіку і красавіку-чэрвені 2014 г.

Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць:

- Андрэй Бастунец, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»,

- Міхась Янчук, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі.

Па ўсіх пытаннях датычна прэс-канферэнцыі, калі ласка, звяртайцеся ў офіс ГА «БАЖ» па тэлефоне +375 29 126 70 98 альбо пішыце на press@baj.by.