Прэс-канферэнцыя "Індэкс свабоды медыя краін Усходняга партнёрства: ці паўплывалі падзеі ва Украіне і Азербайджане на месца Беларусі ў рэйтынгу?"
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас на прэс-канферэнцыю "Індэкс свабоды медыя краін Усходняга партнёрства: ці паўплывалі падзеі ва Украіне і Азербайджане на месца Беларусі ў рэйтынгу?"
На прэс-канферэнцыі будуць прэзентаваныя вынікі даследавання стану медыяў у краінах Усходняга партнёрства за першую палову 2014 года.
Акрамя таго, гаворка пойдзе пра асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца апошнім часам журналісты ў Беларусі – асабліва тыя, што супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
Прэс-канферэнцыя і прэзентацыя адбудуцца ў офісе ГА “БАЖ” (вул. Камсамольская, 7 – 32)
1 кастрычніка (серада) а 12-й гадзіне.
Індэкс свабоды медыя ў краінах Усходняга Партнёрства рыхтуецца на падставе апытання медыяэкспертаў у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства: Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Гэтым разам ацэньвалася сітуацыя ў студзені-сакавіку і красавіку-чэрвені 2014 г.
Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць:
- Андрэй Бастунец, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»,
- Міхась Янчук, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі.
Па ўсіх пытаннях датычна прэс-канферэнцыі, калі ласка, звяртайцеся ў офіс ГА «БАЖ» па тэлефоне +375 29 126 70 98 альбо пішыце на press@baj.by