Беларускі калегіюм запрашае студэнтаў!


Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

— журналістыка: падставовы курс,

— найноўшая гісторыя,

— філязофія/літаратура.

а таксама

спэцкурс Андрэя Лянкевіча па фатаграфіі,

журналісцкія практыкумы (культурніцкая аналітыка і інтэрнэт-журналістыка),

сэмінар па палітычнай тэорыі «Інстытуты і палітыка»,

перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 года.

Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 года.

Умовы паступленьня чытайце тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com, facebook.com/belcollegium