Дзень вышыванкі

Шаноўныя журналісты, калегі ды сябры. 5 кастрычніка пры падтрымцы Асамблеі НДА плянуем правесьці Дзень вышыванкі — шырокі фэстываль беларускай культуры.

Да ўдзелу запрашаем ініцыятывы і арганізацыі, творчых людзей і сьмелыя праекты, так ці інакш зьвязаныя зь беларускай сучаснай ці традыцыйнай культурай.
Мэта фэстывалю: паказаць, што вышыванка — гэта стылёва і адметна!

У праграграме фэстывалю:
— кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай;
— нацыянальнае тату і бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— лекцыі і майстар-клясы
— дэманстрацыя фота і відэа

Месца правядзеньня: Прастора «ДК», вул. Талбухіна, 4
5 кастрычніка ад 15-ай