Прэс-канферэнцыя кіраўніка "Вясны" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага
23 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канферэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Палітычны вязень вызвалены з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і за сваю праваабарончую дзейнасць правёў у зняволенні амаль тры гады. Увесь гэты час краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення праваабаронцы. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прыняла рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, прызнаўшы яго зняволенне адвольным.
Адрас ПЦ “Вясна”: вул.Мяржынскага, 8-26. Тэл.: (017) 280 23 11
http://spring96.org/be/news/71655