Прэзентацыя кнігі Таццяны Нядбай «Сірэны спяваюць джаз»
Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расcтання – але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою.
20 чэрвеня а 18 гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск. Незалежнасці, 37а)
У праграме: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Ціхан Чарнякевіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Адамовіч, Максім Субач, Уладзь Лянкевіч.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч.