Паўла Севярынца выклікалі ў міліцыю і папярэдзілі


8 мая сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Павел Севярынец быў выкліканы ў аддзяленне міліцыі Фрунзенскага раёна Мінска для прафілактычнай гутаркі.

Цягам гутаркі Севярынца папярэдзілі пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў падчас правядзення Чэмпіянату свету па хакеі, пасля чаго адпусцілі з міліцыі. Пра гэта палітык асабіста паведаміў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

У 2011 годзе Павел Севярынец быў асуджаны нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года на 3 гады абмежавання волі. У кастрычніку мінулага года палітыка і публіцыста вызвалілі пасля сканчэння тэрміну пакарання.

Нагадаем, апошнія два тыдні ў Беларусі не спыняюцца затрыманні грамадскіх актывістаў. Зараз розныя тэрміны адміністратыўных арыштаў адбываюць не менш як 17 чалавек. Праваабаронцы расцэньваюць гэтыя затрыманні як прэвентыўныя, звязаныя з чэмпіянатам свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску 9—25 мая.

 

На гэтую ж тэму:

Спорт - для спорту

У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў