Паўлюк Быкоўскі – сярод пераможцаў расійскага конкурса «Dot-Журналістыка»


Беларускі журналіст перамог у намінацыі “За межамі Рунэта” з артыкулам «Итоги регистрации в Байнете: 70 тысяч доменов в 2012 году» на “Нямецкай хвалі”.


Фота Радыё "Свабода"

Мэта конкурса – знайсці і падтрымаць журналістаў, якія дапамагаюць чытачам, гледачам, слухачам даведацца пра развіццё даменнай індустрыі ў Расіі і свеце, перадаюць веды, неабходныя для бяспечнага выкарыстання Сеціва, і карысную для бізнесу інфармацыю.

Конкурс ладзіўся ў трэці раз. За прызы змагаліся 28 журналістаў, якія падалі на суд журы 97 матэрыялаў.

Пра конкурс і пераможцаў у іншых намінацыях.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе калегу!