Беларускага журналіста затрымлівалі ў Славянску прарасійскія актывісты (Абноўлена)
Журналіста беларускай газеты “Новы час” Дзмітрыя Галко ў Данецкай вобласці затрымлівалі прадстаўнікі так званага народнага апалчэння Данбаса.
Разам з журналістам былі затрыманы яшчэ два фатографы з Італіі і Францыі. (Па інфармацы "Цензор.нет", іх імёны - Поль Гаго і Касіма Аттанасіо).
– Людзі, якія нас затрымлівалі, былі апранутыя ў камуфляж і мелі ў руках зброю. Нас затрымалі нібыта за несанкцыянаваныя здымкі, хоць ніякіх здымкаў мы не праводзілі. На адным з блокпостаў на мосце, дзе мы нічога не здымалі, нас затрымалі і павезлі на іншы блокпост для праверкі, – распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Дзмітрый Галко.
Па словах Галко, праз паўгадзіны журналістаў адпусцілі пасля праверкі відэакамер і фотаапаратаў. Пасля вызвалення Дзмітрый Галко паведаміў, што плануе яшчэ нейкі час заставацца ў Славянску для асвятлення мясцовых падзеяў.
На гэтую ж тэму:
Журналіст Дзмітрый Галко: «У Славянску паўсюль бранятэхніка. Кажуць, для штурму Кіева»
Каментары: