Прэс-канфэрэнцыя аргкаміэта Чарнобыльскага Шляху-2014

Шаноўныя калегі! Ласкава запрашаем вас на прэсавую канфэрэнцыю сябраў аргкамітэта па правядзеньні шэсьця і мітынгу з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прэс-канфэрэнцыя пройдзе 18 красавіка (пятніца) а 13 гадзіне ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3)

Удзельнікі распавядуць пра ідэйнае напаўненьне акцыі, тэматыку і плянуемы да прыняцьця па сканчэньні ЧШ-2014 мэмарандум.

Пасьля прэс-канфэрэнцыі адбудзецца чарговае паседжаньне аргкамітэту.