Прэс-канферэнцыя «Медыяландшафт краін Усходняга партнёрства».

Прэс-служба БАЖ
Шаноўныя калегі!

18 красавіка (пятніца) а 12-й гадзіне ў офісе ГА "БАЖ" (вул. Камсамольская, 7 – 32) адбудзецца прэс-канферэнцыя «Медыяландшафт краін Усходняга партнёрства».

На прэс-канферэнцыі будзе прэзентаваны даклад “Свабода медыя ў краінах Усходняга Партнёрства-2013”, а таксама маніторынг канфліктаў у сферы СМІ ў Беларусі за 2013 год.

Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць:

- Андрэй Бастунец, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»,

- Аляксандр Старыкевіч, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».