“Гэта не свабода медыя, а толькі рэакцыя на змяненне знешніх абставінаў”


Прэзідэнт Акадэміі ўкраінскай прэсы Валерый Іваноў, які нядаўна прыязджаў у Беларусь з лекцыяй па журналісцкай этыцы, лічыць, што, нягледзячы на рэвалюцыйныя падзеі ва ўкраінскай палітыцы, у сферы СМІ ніякага “перавароту” не адбылося.


Валерый Іваноў. Фота mediafreedomwatch.org

“Рэвалюцыя ў сферы СМІ – гэта змена стандартаў працы медыя. Гэта значыць, ператварэнне іх з органаў прапаганды ў органы інфармавання. Гэтага пакуль не адбылося, – зазначыў эксперт у інтэрв’ю сайту mediafreedomwatch.org. – Учора ўкраінскія СМІ лаялі Еўропу, сёння лаюць Януковіча і Расію – тая ж прапаганда. А павінна быць збалансаванае інфармаванне, праверка інфармацыі, забеспячэнне яе дакладнасці, дакладнасці, паўнаты і гэтак далей”.

Па назіраннях сп-ра Іванова, украінскія СМІ адбіраюць інфармацыю перш за ўсё па крытэрах адпаведнасці яе накіраванасці выдання. Гэта, з аднаго боку, з’яўляецца наступствам бурных падзей апошніх пяці месяцаў і жаданнем аператыўна падаць нейкую гарачую інфармацыю, а з другога – адсутнасцю навыкаў працы па стандартах.

“Скажам, не трэба прыкладаць намаганні для дбайнай праверкі інфармацыі, пры гэтым і ўласнікі будуць задаволеныя «правільным» матэрыялам. Церпіць толькі адзін элемент ланцужка – аўдыторыя. Парушаюцца правы чытача або гледача на атрыманне надзейнай інфармацыі. Вядома, украінскія журналісты адчуваюць сябе ў апошнія месяцы як на вайне. Але ўсё роўна пры гэтым нельга забываць, што журналістыка і прапаганда – гэта дзве супрацьлеглыя рэчы”, – нагадвае эксперт.

Цалкам інтэрв’ю Валерыя Іванова можна прачытаць ТУТ