Новы “Кірмаш праектаў” у Магілёве: культурніцкія амбіцыі, якіх чакаў горад
Пачатак: 14.01 (18:00)
антыкавярня “Чердак”
(Магілёў, вул. Ленінская, 7)
Тэлефон: (029) 319-93-09;
14 студзеня ў Магілёве адбудзецца новы “Кірмаш праектаў”, мэта якіх – зрабіць культуру горада больш адчувальнай у нашым імклівым жыцці, аб’яднаць генератараў ідэй і тых, хто можа аказаць важную арганізацыйную, фінансавую ці аналітычную дапамогу. І, што прыемна адзначыць па завяршэнні прыёму заявак арганізатарам, грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, спадзевы спраўдзіліся: чарговы “Кірмаш” мае ўсе шанцы падтрымаць мінулагоднюю хуткасць нарошчвання грамадскага патэнцыялу развіцця Магілёва ўжо не проста як часовай культурнай сталіцы, а як выбітнага культурніцкага цэнтра ў Беларусі.