„Journalisten International“. Праграма для маладых журналістаў з краін СНД (Да 12 снежня)
Упершыню ў конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "журналістыка" і "германістыка" 1-га ці 2-га курса магістарскай праграмы ці апошняга курса навучання дыпломнай праграмы і маюць досвед журналісцкай працы.
"Journalisten International" прадастаўляе магчымасць студэнтам факультэтаў журналістыкі і германістыкі з журналісцкім досведам з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі прайсці трохмесячнае навучанне і стажыроўку ў Міжнародным журналісцкім каледжы Свабоднага Універсітэта Берліна.
Умовай удзелу ў праграме з'яўляецца выдатнае валоданне нямецкай мовай. Для праграмы "Journalisten International" 2014 (ліпень – верасень 2014) прыём дакументаў вядзецца да 12 снежня 2013 года.
Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце http://jil.fu-berlin.de .