Вынікі конкурсу "Журналісты за экалагічны дабрабыт" агучаць на пачатку снежня
Арганізатары экалагічнай медыякампаніі дзякуюць усім журналістам, якія накіравалі свае матэрыялы на конкурс "Журналісты за экалагічны дабрабыт".
Вынікі разгляду конкурсных працаў будуць агучаныя на пачатку снежня г.г. Пераможца конкурсу будзе ўганараваны на штогадовай сустрэчы філіяў БАЖ, якая адбудзецца на пачатку 2013 года.