“У зоне рызыкі”
Новы дапаможнік па бяспецы для беларускіх журналістаў.
Кніга падрыхтавана беларускімі экспертамі пад патранажам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ).
Яе прэзентацыя адбылася 2 кастрычніка ў Маскве - разам з аналагічнымі кнігамі для журналістаў Расіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі.
Чакаецца, што найбліжэйшым часам дапаможнікі трапяць да сваіх адрасатаў.
“Мы спрабавалі выпрацаваць універсальныя рэкамендацыі на кожны выпадак для журналістаў, якія апынуліся ў бядзе”, - зазначыла Аксана Раманюк, куратарка праекту і эксперт IFJ па тэме пагроз журналістам.
Структура кнігі пабудаваная паводле прыкладу украінскага дапаможніка, выпушчанага яшчэ ў 2007 годзе. Тут ёсць клафісікацыя асноўных відаў пагроз для людзей нашай прафесіі, даюцца парады адносна паводзін журналіста ў кожным з гэтых выпадкаў і г.д. У канцы кнігі падаюцца актуальныя кантакты беларускіх праваахоўных і судовых інстанцый, а таксама беларускіх і міжнародных арганізацый, якія могуць дапамагчы журналстам абараніць свае правы.