Каляндарны план кампаніі


Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь – 2012 для журналістаў

Дзень выбараў – 23 верасня 2012 г.

Этапы выбарчага працэсу Тэрмін правядзення

Прызначэнне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (не пазней чым за 4 месяцы да заканчэння паўнамоцтваў ППНС папярэдняга склікання)

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 276 аб прызначэнні выбараў падпісаны 18 чэрвеня 2012 года

Стварэнне акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзен да выбараў)

Не пазней за 9 ліпеня ўключна

Вызначэнне месцаў, у якіх забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору  подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ППНС

Не пазней за 10 ліпеня ўключна
Вылучэнне кандыдатаў ў дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і сканчаецца за 40 дзён да выбараў) З 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна
Прадстаўленне спісу сябраў ініцыятыўнай групы і заява аб яе рэгістрацыі ў акруговы выбаркам (не пазней чым за 65 дзён да выбараў) Не пазней за 19 ліпеня ўключна
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп У пяцідзённы тэрмін з дня падачы заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы
Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій Не пазней за 5 жніўня ўключна
Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) Не пазней за 8 жніўня ўключна
Абвяшчэнне рашэння аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій У сямідзённы тэрмін пасля стварэння камісіі
Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі дакументаў, неабходных для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты (не пазней чым за 40 дзён да выбараў) Не пазней за 13 жніўня ўключна
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і сканчаецца за 30 дзён да выбараў) З 14 па 23 жніўня ўключна
Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам У трохдзённы тэрмін у Цэнтральную выбарчую камісію. Рашэнне ЦВК у трохдзённы тэрмін абскарджваецца ў Вярхоўным судзе, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін
Перадвыбарчая агітацыя З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 22 верасня ўключна
Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатам сваёй праграмы ў СМІ для друку Не пазней за 2 верасня ўключна
Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй аб кандыдатах (не пазней чым за 14 дзён да выбараў) Не пазней за 8 верасня ўключна
Спыненне друку вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) Не пазней за 18 верасня ўключна
Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) З 18 па 22 верасня года ўключна
Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) 22 верасня
Правядзенне выбараў дэпутатаў ППНС 23 верасня
Прадстаўленне акруговымі выбаркамамі пратаколаў аб выніках выбараў у Цэнтральную выбарчую камісію

Не пазней за 29 верасня ўключна

Абвяшчэнне вынікаў выбараў і апублікаванне спісу абраных дэпутатаў Не пазней чым у трохдзённы тэрмін з дня вызначэння вынікаў выбараў
Правядзенне другога туру галасавання Не пазней за 7 кастрычніка